проста ўнутры нешта давiць i вiсiць камянём на шыi.
сама не разумею...
ва унiверсiтэце, у сям`i, у маiм жыццi, наогул... - адкуль узялося столькi праблем?
i больш за усё засамочвае тое, што амаль нiчога я зрабiць не магу.
нiяк змянiць, нiяк выправiць.
усё што я магу - проста назiраць - проста быць гледачом у тэатры -
сядзець у мяккiм крэсле (цi быць прывязанным да яго?) i глядзець нейкую драму (цi трагiкамедыю?) i не мець магчымасцi спынiць яе (цi хаця б устаць i пакiнуць залу?)...
...i гэта невыносна.
i нiяк не становiцца лягчэй.(
п.с. усё ж восень тут не пры чым.
са мной на самой справе нешта не тое.
а з iншымi яшчэ болей.
*зялёная гарбата*
п.с. ) карцiна.
на кухнi сядзяць бацькi i я стаю насупраць.
бацькi засмучана глядзяць на мяне.
вырашаецца вельмi сур`ёзнае пытанне:
як мяне нарадзiлi такой прыгожай,
а я атрымалася такой дурной?..)
ну, у маёй iнтэрпрытацыi.
смешныя.)
не п.с. а хутка будуць тыя самыя радкi...
"...Двадцать первое. Ночь. Понедельник.
Очертанья столицы во мгле.
Сочинил же какой-то бездельник,
Что бывает любовь на земле...."
хаця дакладней было б "21-е, ноч, аўторак..."
але ж галоўнае - злавiць момант.)
@настроение:
як заўжды чакаю заўтра.) але асобай веры няма.